Пачаліся работы па аднаўленні Будслаўскага касцёла

425

ПАЧАЛІСЯ работы па аднаўленні Будслаўскага касцёла.

Прыбылі першыя 20 тон металаканструкцый, на аб’екце працуе 15 чалавек, у тым ліку прараб, мантажнікі, геадэзіст і кранаўшчык. Вядзецца ўстаноўка анкерных груп для наступнага мацавання даху. Дастаўлены і ў бліжэйшыя дні будзе сабраны вежавы кран. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер падраднай арганізацыі — філіяла МУ-2 ААТ “Прамтэхмантаж” — Аляксандр Кукарэка.

Пачаліся работы па аднаўленні Будслаўскага касцёла

На здымку: разгрузка вежавага крана.

Фота з тэлеграм-канала “Адновім Будслаў разам”.