НДЦ «Зубраня» наведалі прадстаўнікі Сірыі

383

КАб абмеркаваць далейшае супрацоўніцтва і пазнаёміцца з «Зубранём», 19 студзеня там пабывалі прадстаўнікі Сірыйскай Арабскай Рэспублікі на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом гэтай краіны ў Рэспубліцы Беларусь Махамедам аль-Умані. Дырэктар цэнтра Надзея Ануфрыева пазнаёміла гасцей з асноўнымі напрамкамі дзейнасці ўстановы і падзялілася вопытам у арганізацыі адпачынку і аздараўлення замежных дэлегацый. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі планы  супрацоўніцтва і вызначылі напрамкі далейшым перамовам у гэтым напрамку.

У «Зубраняці» сірыйскія дзеці адпачываюць з 2017 года. Беларускую гасціннасць за гэты час ацанілі каля тысячы юных сірыйцаў.

Пра гэта паведамляе сайт НДЦ «Зубраня».

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых крыніц.