НАПРЫКАНЦЫ верасня Нацпарк “Нарачанскі” прайшоў штогадовую працэдуру аўдыту адпаведнасці міжнародным стандартам добраахвотнай лясной сертыфікацыі.

Беларускія эксперты Ляснога апякунскага савета ў фармаце канструктыўнага дыялогу праверылі веды і практычнае выкананне асноўных прынцыпаў адказнага лесакарыстання і тэхнікі бяспекі ў прадстаўнікоў адміністрацыі, а таксама ў лясніцтвах, на вытворчасці і ў іншых структурных падраздзяленнях.