На тэрыторыі раёна праходзіць рэспубліканская акцыя “Увага — дзеці!”

544

З 25 МАЯ па 5 чэрвеня на тэрыторыі Мядзельскага раёна праходзіць рэспубліканская акцыя “Увага — дзеці!”.

Падчас акцыі супрацоўнікі ДАІ правядуць як прафілактычныя акцыі для дзяцей і бацькоў, так і рэйдавыя мерапрыемствы па спыненні парушэнняў правілаў дарожнага руху.

Асаблівая ўвага надаеца захаванню кіроўцамі хуткаснага рэжыму, правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозцы дзяцей. У дні акцыі аўтамабілі ў светлы час сутак павінны рухацца з уключаным блізкім святлом фар.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц