На Мядзельшчыне аб’яўлены месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый.

Падчас яго правядзення запланаваны шэраг мерапрыемстваў: навядзенне парадку на прылеглых тэрыторыях устаноў і арганізацый раёна, грамадскіх могілках, месцах вайсковых пахаванняў і баявой славы, арганізацыя суботнікаў на прыдамавых тэрыторыях шматкватэрных жылых дамоў з удзелам жыхароў і іншыя.

У рамках месячніка 10 красавіка пройдзе раённы суботнік.