У рамках Тыдня маці адбылася ўрачыстая рэгістрацыя нованароджаных Ганны Счаснай і Яраслава Зямчонка. Цырымонія адбылася ў Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы якраз перад выпіскай шчаслівых матуль з малышамі дадому. А правялі яе работнікі Мядзельскага загса.

Павіншаваць бацькоў з немаўляткамі завіталі прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў з падарункамі. Шмат цёплых слоў у адрас юных грамадзян Беларусі, а таксама іх матуль і татаў сказалі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Святлана Чарняўская і старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Валянціна Стрэж. Былі і наказы, і пажаданні, як дзецям, так і іх бацькам.На двух грамадзян у азёрным краі стала больш (фота)

На двух грамадзян у азёрным краі стала больш (фота)На двух грамадзян у азёрным краі стала больш (фота) На двух грамадзян у азёрным краі стала больш (фота)

Наш кар.