Медустановыя папоўніліся спецыялістамі

278

Пасля заканчэння навучальных устаноў медыцынскага профі­лю ў азёрны край прыехалі па размеркаванні 26 маладых спецыялістаў. З іх 3 — урачы, 1 — тэхнік-прагра­міст, 2 — акушэркі, 2 — фельчары-лабаранты, 7 — фельчараў, 11 — ме­ды­­­цын­скіх сясцёр. Атрымалі яны накіраванні на працу ў цэнтральную раённую,  Крывіцкую і Нарацкую ўчастковыя бальніцы, а таксама ў Занарацкую амбулаторыю.