СЁННЯ, 29 верасня, мядзяльчане ўшанавалі памяць супрацоўніка КДБ, які загінуў у Мінску падчас правядзення спецыяльных мерапрыемстваў па адпрацоўцы адрасоў, па якіх маглі знаходзіцца асобы, што маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. Як мы паведамлялі, ён быў забіты ўчора са стрэльбы асабліва небяспечным злачынцам. У загінуўшага супрацоўніка 1990 года нараджэння засталіся жонка і малое дзіця. Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь узбудзіў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 139 (забойства асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ёю службовай дзейнасці).

Мядзяльчане ўшанавалі памяць загінуўшага супрацоўніка КДБ і ўсклалі вянок і кветкі да помніка Герою Савецкага Саюза Алегу Бычку (ля вёскі Ліпава Сваткаўскага сельсавета). Алег Бычок — старшы лейтэнант дзяржбяспекі. У гады Вялікай Айчыннай вайны — камандзір атрада спецыяльнага прызначэння, што значны час дыслацыраваўся ў ваколіцах Ліпава. Загінуў 7 мая 1944 года. Быў пахаваны ля вёскі Ліпава, пасля вайны перапахаваны на цэнтральнай плошчы ва ўкраінскім горадзе Бабровіца — на малой радзіме. Імя Алега Бычка носіць вуліца ў Мядзеле.

Мядзяльчане ўшанавалі памяць загінуўшага пры выкананні службовых абавязкаў супрацоўніка КДБ

Мядзяльчане ўшанавалі памяць загінуўшага пры выкананні службовых абавязкаў супрацоўніка КДБ Мядзяльчане ўшанавалі памяць загінуўшага пры выкананні службовых абавязкаў супрацоўніка КДБ