Моцны вецер абясточыў трансфарматарныя падстанцыі на Мядзельшчыне

829

Пасля 22 гадзін 18 чэрвеня па прычыне моцнага ветру ў раёне былі пашкоджаны электрычныя сеткі. Было абясточана 13 трансфарматарных падстанцый. Без электрычнасці знаходзілася 8 населеных пунктаў Занарацкага і Свірскага сельсаветаў.

На 15.30 19 чэрвеня засталіся абясточанымі 6 трансфарматарных падстанцый, паведаміла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ірына Карапецян.

Фота ілюстрацыйнае, news.myseldon.com