Колькі сёлета на парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства складзена пратаколаў і накладзена штрафаў

557

Расказвае галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Алена ФЁДАРАВА-ПУСЬКО:

— Сёлета на парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства складзена 14 пратаколаў. Накладзена штрафаў на суму 4050 рублёў. Складзены 3 акты аб устанаўленні факта прычынення шкоды. Але штрафы не галоўнае. Мы ніколі не ставілі і не ставім на першае месца ў сваёй рабоце пакаранне, хаця іншы раз без гэтага не абысціся. Імкнёмся праводзіць прафілактычна-папераджальную работу. Хтосьці разумее нашы патрабаванні пасля размовы і тлумачэння, іншым гэтага недастаткова. Вось тады і прымяняем штрафныя санкцыі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Цалкам матэрыял да Дня аховы навакольнага асяроддзя чытайце ў нумары «Нарачанскай зары» за 3.06

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц