Хто лепш скача на скакалцы

177

images4Прайшлі раённыя спаборніцтвы сярод школьнікаў «ЗАЛАТАЯ СКАКАЛКА». У групе «А» першае месца заняла каманда Занарацкай установы адукацыі. Другое і трэцяе — прадстаўнікі гімназіі №1 і Свірскай САШ. Вызначыліся занарачанцы і ў асабістым заліку — у прыватнасці Аляксей Багуцкі і Юлія Кавалеўская. Дарэчы, паказчык Юліі — найлепшы сярод усіх удзельнікаў: ажно 236 скачкоў. У групе «Б» не было роўных вучням Княгінінскай школы. Далей размясціліся прадстаўнікі Сырмежскай і Старлыгскай устаноў адукацыі. У гэтай групе лепшыя індывідуальныя вынікі паказалі Аксана Ішчанка (Княгінінская САШ) і Яўген Шліоніс (Сырмежская школа-сад).