Гэтай ноччу замерзла возера Нарач. Але на лёд выходзіць яшчэ небяспечна

634

СЁННЯ ноччу самае вялікае возера краіны замерзла. Ды не спяшайцеся выходзіць на яго лёд: гэта пакуль небяспечна.

Першая дэкада студзеня сёлета толькі на 2 градусы халаднейшая, чым летась. Справа ў тым, што ў самым пачатку года яшчэ трымалася дадатная тэмпература (напрыклад, 1 студзеня было +0,9 градуса). Маразы, якія завіталі да нас гэтымі днямі, таксама пакуль не б’юць рэкордаў — згодна з данымі шматгадовых назіранняў, такое надвор’е для студзеня тыповае.

Пра гэта расказаў начальнік азёрнай станцыі “Нарач” Васіль Цяляк.