Гарэла хата ў Задубенні

926

ГАЛОЎНАЙ прычынай легкадумнага стаўлення людзей да правіл пажарнай бяспекі з’яўляецца распаўсюджанае меркаванне, што пажар — з’ява вельмі рэдкая. На жаль, гэта не так. Толькі ў мінулым годзе ў раёне адбылося 46 пажараў (у 2019-м — 29). 2021-шы толькі пачаўся, а ўжо меў месца пажар.

15 студзеня ў цэнтр аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра загаранне жылога дома, які выкарыстоўваецца для сезоннага пражывання, у вёсцы Задубенне, што ў Крывіцкім сельсавеце.  Агнём знішчаны дах, пашкоджаны маёмасць і сцены па ўсёй плошчы. Верагодная прычына пажару — падпал.

Паважаныя жыхары Мядзельшчыны! Самая дзейсная мера прафілактыкі пажараў — разуменне небяспекі, якую нясе агонь. Памятайце: неасцярожнасць у абыходжанні з агнём можа прывесці да непапраўных наступстваў.

Ірына КАРАПЕЦЯН,

інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях райаддзела па надзвычайных сітуацыях.