“ГАРАЧУЮ лінію” па пытаннях якасці ажыццяўлення пасажырскіх аўтамабільных перавозак у населеных пунктах Міншчыны правядзе Камітэт дзяржаўнага кантролю вобласці. 31 жніўня з 9:00 да 13:00 і з 14:00 да 18:00 па нумарах 8-017 284-11-31 і 8-017 284-09-29 можна будзе паведаміць пра факты нядобрасумленнай канкурэнцыі перавозчыкаў, даць тэхнічную ацэнку стану парка рухомага складу і бяспецы перавозак, выказаць меркаванне аб інтэрвалах у руху і дастатковасці аўтобусаў на маршрутах, а таксама зрабіць прапановы па паляпшэнні работы ў гэтых напрамках. Паведамленні па названых пытаннях да 10 верасня можна накіроўваць у Камітэт дзяржкантролю вобласці па электроннай пошце на адрас: kgkminobl@mail.belpak.by.

31 ЖНІЎНЯ з 11 да 13 гадзін «прамую тэлефонную лінію» па нумары 40-4-33 правядзе дырэктар УП «Мядзельская ЖКГ» Уладзімір Аркадзьевіч ШАБОВІЧ.