ДА работы ў сістэме адукацыі і спорту раёна прыступіла 19 маладых педагогаў

233

ДА работы ў сістэме адукацыі і спорту раёна прыступіла 19 маладых педагогаўДвое з іх — дочкі мядзельскіх настаўніц. Дар’я Валер’еўна Вайцяхоўская будзе вучыць дзяцей замежнай мове ў Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі, дзе працуе яе матуля Таццяна Віктараўна. Там жа будзе выкладаць хімію Анастасія Андрэеўна Сяргеенка — дачка Алены Міхайлаўны, настаўніцы матэматыкі Мядзельскага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад-СШ.