Да чарговага этапу ў развіцці рэспублікі

381

VI Усебеларускі народны сход пройдзе 11-12 лютага. Жыхары Мядзельшчыны працягваюць выказваць свае меркаванні аб маючай адбыцца падзеі.

Мікалай ПАРШУТА, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна:

Да чарговага этапу ў развіцці рэспублікі

Усе мы чакаем адкрыцця VI Усебеларускага народнага сходу, які адбудзецца ў лютым і дазволіць разгледзець актуальныя пытанні нашай сучаснасці. Прыемна, што ў яго рабоце прымуць удзел і прадстаўнікі азёрнага краю. Усе яны дастойныя людзі. Асаблівую сімпатыю ў мяне выклікае кіраўнік сялянскай гаспадаркі “Антэй-Сад” Віктар Чабатар. Менавіта на яго прыкладзе можам павучыцца, як неабходна працаваць на зямлі. Ведаю пра гэта не па чутках. Нам даводзіцца бываць там, афармляць дакументацыю на адпаведнасць прадукцыі, якую адгружае Віктар Іосіфавіч спажыўцам, санітарна-гігіенічным патрабаванням. А яшчэ ён добра ведае праблемы жыхароў Мядзельшчыны, галін народнай гаспадаркі курортнага регіёну. Пра гэта ўкосна сведчыць той факт, што Віктар Чабатар з’яўляецца дэпутатам Княгінінскага сельскага Савета, раённага і абласнога Савета дэпутатаў. Як можна меркаваць, самыя лепшыя прадстаўнікі народа збяруцца ў Мінску і з іншых куточкаў Беларусі. Таму і ёсць упэўненасць, што маючы адбыцца неўзабаве форум акрэсліць курс, які прывядзе ўсіх нас да лепшага жыцця, да чарговага этапу ў развіцці рэспублікі.