Бібліятэкарам пра патрыятычнае выхаванне

178

У сераду ў райцэнтры адбыўся семінар «Патрыятычнае выхаванне як адзін са сродкаў фарміравання духоўнай асновы сучаснай асобы». Удзел у ім прынялі бібліятэкары Мядзельшчыны. Яны пазнаёміліся з вопытам работы бібліятэк Маладзечанскага раёна па падрыхтоўцы да святкавання 65-годдзя Перамогі, разгледзелі іншыя пытанні. Прываблівала выстава работ, якія былі прадстаўлены на раённы конкурс у намінацыі на лепшую базу даных «Іх лёс агнём вайны апалены». Падчас семінара прэзентавалі і буклет «Балючая памяць душы».