Нагадваем, што зрабіць прышчэпку ад каранавіруса можна і ў перасоўным медыцынскім комплексе цэнтральнай раённай бальніцы. За час яго працы на стаянках каля “Еўраопта” (з 12 па 31 ліпеня), насупраць пашпартна-візавай службы (4 і 5 жніўня) прайшлі вакцынацыю 160 чалавек.

У пятніцу, 6 жніўня, паслугамі перасоўнага медыцынскага комплексу могуць скарыстацца жыхары к. п. Нарач.

А ў панядзелак, 9 жніўня, ён будзе працаваць на цэнтральнай плошчы ў аг. Нарач.

Графік работы ранейшы — з 8.00 да 17.00 (перапынак на абед з 13.00 да 13.20). Пры сабе трэба мець пашпарт.

 

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц