Застацца маладымі

208

Застацца маладыміЗГОДНА з вызначэннем статыстычнага бюро ААН “пажылы чалавек” — гэта чалавек, які дасягнуў узросту альбо старэй 60 год.

Старэнне датычыць кожнага з нас — маладых і старэйшых, мужчын і жанчын, багатых і бедных, незалежна ад таго, дзе хто жыве. Гэты працэс непазбежны, аднак кожны чалавек старэе па-рознаму. Нават калі мы маладыя сэрцам, неабходна падтрымліваць наш фізічны, псіхічны і сацыяльны дабрабыт, каб заставацца здаровымі і незалежнымі ў пажылым узросце. Апрача жадання прыбавіць гады жыцця, трэба таксама прыбавіць жыцця да гадоў.Адносіны грамадства да пажылых людзей — паказчык яго цывілізаванасці. З часам сфарміраваўся стэрэатыпны вобраз пажылога чалавека, які ў асноўным асацыіруецца з адзінотай, неабароненасцю, залежнасцю ад навакольных. Грамадства атаясамлівае старасць хутчэй з мінулым, чым з сучасным і будучым, не прымаючы ва ўвагу вялікі творчы і працоўны патэнцыял пажылых людзей. Упускаецца з віду тое, што многія з іх актыўна ўдзельнічаюць у сямейным жыцці, аказваючы дапамогу ў выхаванні ўнукаў і праўнукаў, працягваюць працаваць, уносячы значную лепту ў эканоміку сям’і і краіны ў цэлым. Так, людзі паважанага ўзросту вынеслі на сваіх плячах цяжкасці часу і шмат выпрабаванняў. Яны зведалі як радасці, так і расчараванні. А таму вельмі хочацца, каб беды абыходзілі іх бокам. Каб яны заставаліся бадзёрымі, вясёлымі. Паверце, ваша мудрасць і вопыт вельмі патрэбны нам усім. Маладосць не верыць у старасць. Вось чаму заставайцеся заўсёды маладымі душой, захоўвайце аптымізм, зараджайце ўсіх добрым настроем.

З. ВАРАНЕЦ.

Урач герыятр Мядзельскай ЦРБ.