З Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы выпісалі апошняга пацыента, які хварэў на каранавірус

474

ПАВОДЛЕ інфармацыі галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Генадзія Русака, у сераду нашы медыкі выпісалі апошняга пацыента, які хварэў на каранавірус. Тым не менш, па меркаванні Генадзія Аляксандравіча, меры прафілактыкі COVID-19 з парадку дня не здымаюцца.

Як і раней, трэба захоўваць сацыяльнае дыстанцыянаванне, пазбягаць шматлюдных месцаў, пры неабходнасці насіць маску, часта мыць рукі.