Якая сітуацыя з распаўсюджваннем каранавіруса на Мядзельшчыне

1193

Міністр аховы здароўя краіны Уладзімір Каранік паведаміў, што ў нашай краіне сітуацыя з распаўсюджваннем каранавіруса застаецца поўнасцю пад кантролем. “Мы бачым зніжэнне як па інфіцыраваных, так і зніжэнне па пацыентах, якія маюць ускладненні каранавіруснай інфекцыі ў выглядзе пнеўманій”, — запэўніў міністр падчас эфіру на тэлеканале “Беларусь 1”

Пад кантролем сітуацыя і на Мядзельшчыне. Як паведаміў галоўны ўрач нашай цэнтральнай раённай бальніцы Генадзій Русак, тры аддзяленні ўстановы пакуль працуюць у рэжыме інфекцыйнага шпіталю. Людзі з сімптомамі каранавіруснай інфекцыяй штодзень звяртаюцца ў лячэбную ўстанову. Па стане на раніцу аўторка ў шпіталі знаходзіліся 82 хворыя, з іх 19 — жыхары іншых рэгіёнаў вобласці. У двух пацыентаў стан характарызуецца як цяжкі. Яшчэ 102 інфіцыраваныя праходзяць лячэнне дома пад назіраннем амбулаторна-паліклінічнай службы.

— Медыкі Мядзельшчыны прадаўжаюць працаваць у складаным рэжыме інфекцыйнага шпіталю і аказваць неабходную дапамогу хворым, — пад­крэсліў Генадзій Русак. — І хоць у нашым рэгіёне назіраецца пэўны спад актыўнасці каранавіруснай інфекцыі, клопатаў яшчэ хапае. Таму нельга губляць пільнасці. Варта па-ранейшаму вытрымліваць сацыяльнае дыстанцыяванне, пазбягаць месцаў скаплення людзей ці насіць у такіх месцах маскі, часта мыць рукі, а пры першых прыкметах рэспіраторных за­хворванняў заставацца дома і выклікаць урача.

Цалкам матэрыял на гэту тэму чытайце ў нумары «Нарачанскай зары» за 24.06