Як пасажыраў абараняюць ад каранавіруса

532

НА старонках «Нарачанскай зары» расказвалі, якія захады па прафілактыцы каранавіруснай інфекцыі робяцца ва ўстановах адукацыі і аховы здароўя, крамах… Не можам абысці ўвагай і грамадскі транспарт. Як выконваюцца тут прафілактычныя патрабаванні, расказаў начальнік вытворчага ўчастка г. Мядзел філіяла “Аўтапарк №4 г. Маладзечна” ААТ “Мінаблаўтатранс” Мікалай Лашук.

— Пасля прыбыцця аўтобуса з рэйса, звычайна вечарам, апрацоўку дэзынфекцыйнымі сродкамі праводзіць наш слесар. Гэта тычыцца міжгародніх, прыгарадных і гарадскіх аўтобусаў. Апроч таго, калі прыгарадныя і гарадскія аўтобусы ў час перапынку стаяць на аўтавакзале, прыбіральшчыца вытворчых памяшканняў працірае ўсярэдзіне парэнчы, ручкі дзвярэй ды іншае. Дэзынфекцыйных сродкаў хапае. І санітарная служба нас правярае.

— Якія патрабаванні цяпер да вадзіцеляў?
— Падчас рэйса вадзіцель павінен быць у масцы і пальчатках. Для гэтага выдаём іх неабходную колькасць, а таксама дэзынфекцыйныя сродкі.

— А што да пасажыраў?

— На аўтобусах у нас шыльдачкі «Уваход толькі ў масцы», і вадзіцелі кантралююць гэта. Думаю, людзі і самі разумеюць, што ў аўтобусе трэба насіць маску. Ды і прывыкаюць да гэтага, бо з таго часу, як у Мінскай вобласці ўвялі масачны рэжым, яна патрабуецца не толькі ў транспарце, але і ў магазінах, аптэках ды іншых грамадскіх месцах…

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за  9.12