У Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы распачалася вакцынацыя супраць грыпу

369

«Мы настойліва рэкамендуем, — кажа галоўны ўрач лячэбнай установы Генадзь Русак, — зрабіць усім прышчэпку. І найперш — пажылым людзям, з хранічнымі захворваннямі, тым, хто па роду сваёй службы кантактуе з вялікай колькасцю людзей. Імунізацыю вакцынай “Грыпол плюс” праводзім бясплатна.

У той жа час вітаем, калі прадпрыемствы арганізоўваюць гэта для сваіх супрацоўнікаў за ўласныя сродкі. Вось-вось павінна паступіць таксама імпартная вакцына, якую будзем адпускаць за грошы. Прышчэпкі супраць грыпу можна зрабіць і ва ўчастковых бальніцах, амбулаторыях урача агульнай практыкі».

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц