Святары Мядзельскага дэканата дапамаглі медыкам

828

У ГЭТЫ няпросты час барацьбы з каранавірусам многія лічаць абавязкам унесці свой уклад і аказаць дапамогу медыцынскім установам і персаналу. Падключыліся да гэтай кампаніі і святары Мядзельскага дэканата. Яны сабралі і пералічылі на рахунак установы аховы зда­роўя “Мядзельская ЦРБ” шэсць тысяч рублёў.

На гэтыя грошы набыты пяць пульсаксіметраў. Такі медыцынскі электрычны апарат прызначаны для вызначэння ўзроўню насычанасці кіслароду ў крыві. Ён вельмі патрэбны для характарыстыкі стану хворага на пнеўманію.

Медыкі шчыра ўдзячны святарам за такую дапамогу.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц