ТАКОЕ пытанне адрасавалі работнікам і вучням Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі.

Што ў вашым жыцці змяніла пандэмія? — фотаапытанне ў Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі Мая ТАРАЗЕВІЧ, намеснік дырэктара па гаспадарчай рабоце:
— Больш напружана стала на працы — паболела абавязкаў. Тэхработнікі часцей прыбіраюць, выкарыстоўваюць дэзынфекцыйныя сродкі. Так, кабінет інфарматыкі апрацоўваюць пасля кожнага ўрока, сталы і крэслы ў абедзеннай зале — пасля кожнага прыёму ежы. Сачу за выкананнем графікаў уборкі, праветрывання, наяўнасцю антысептыкаў у дазатарах, выкананнем масачнага рэжыму.
Сама на каранавірус не хварэла, ніхто з бліжэйшай радні — таксама. Мама ў Княгініне жыве. Суседкі перахварэлі, а яна, дзякуй Богу, трымаецца. Лічу, важна больш быць на свежым паветры, абмежаваць зносіны, не наведваць шматлюдныя месцы.

Што ў вашым жыцці змяніла пандэмія? — фотаапытанне ў Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра ДубоўкіКацярына ЛУК’ЯНЕЦ, выхавальнік групы падоўжанага дня:
— Часцей мыю рукі, карыстаюся сродкамі індывідуальнай аховы. У магазін — у масцы, на працы — у масцы. А так нічога асабліва не змянілася. Страшнавата, вядома. Але думаць трэба пра лепшае, глядзець на свет аптымістычна: некалі ж гэта закончыцца. У маёй групе 21 другакласнік: 9 хлопчыкаў і 12 дзяўчынак. Дзякуй Богу, ніхто з іх не хварэе.

 

Што ў вашым жыцці змяніла пандэмія? — фотаапытанне ў Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра ДубоўкіЛіза ГІРЫНА, вучаніца 2 “Б” класа:
— У магазіне стала карыстацца маскай. Дома адразу мыю рукі і пераапранаюся ў хатняе адзенне. У школе мыем рукі пасля фізкультуры і калі прыйшлі знадворку, перад сталоўкай, на перапынках. Як гэта правільна рабіць? Намачыць рукі, узяць мыла і расцерці да добрай пены. Старанна памыць, каб змыліся вірусы і бактэрыі, якія назбіраў на дварэ ці ў магазіне.

 

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 28.11