Прафілактычную акцыю “Мойдодыр” арганізавала санітарная служба раёна

702

Урач-гігіеніст раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Кацярына Курачкіна, яе памочнік Святлана Даліба і вадзіцель Сяргей Мінчук 29 мая правялі акцыю “Мойдодыр”.

Ля магазіна “Еўраопт” у Мядзеле яны расказвалі людзям пра правілы асабістай гігіены, як належыць мыць рукі, колькі на гэта трэба адводзіць часу, якімі дэзынфекцыйнымі сродкамі карыстацца. Усе гэтыя сродкі абавязкова павінны быць сертыфікаваны, мець інструкцыю па прымяненні. Значная ўвага была зроблена на захаванне сацыяльнага дыстанцыравання.

Прафілактычную акцыю “Мойдодыр” арганізавала санітарная служба раёна Прафілактычную акцыю “Мойдодыр” арганізавала санітарная служба раёна

У час пандэміі такая акцыя вельмі дарэчы. Многія падыходзілі, цікавіліся, удзельнічалі ў экспрэс-апытанні.

Працяг гэтай акцыі адбыўся ля Мядзельскага музея народнай славы, ля ўваходу на тэрыторыю ўчастка РВУП “Мядзельская ЖКГ” па вуліцы Шаранговіча.