У Беларусі з 16 па 22 лістапада праходзіць рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя па прафілактыцы курэння тытуню як фактару рызыкі развіцця анкалагічных захворванняў.

У рамках акцыі ў вобласці адбудуцца разнастайныя мерапрыемствы: інфармацыйныя кампаніі для розных груп насельніцтва, распаўсюджванне матэрыялаў, круглыя сталы і лекцыі ў анлайн-рэжыме, кансультаванне па пытаннях адмовы ад курэння, інфармацыйна-адукацыйныя акцыі і іншыя.

Паводле інфармацыі Мядзельскага РЦГіЭ.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц