У СПРАВЕ аховы здароўя работнікаў не бывае дробязей. Асабліва цяпер, калі нас накрыла другая хваля каранавіруса. Выдатна гэта разумеюць у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. А з улікам таго, што пэўная колькасць супрацоўнікаў мае стасункі з асабліва ўразлівай катэгорыяй — людзьмі пажылога ўзросту — пытанне бяспекі надзвычай важнае. Кіраўніцтва цэнтра вырашае яго ў тым ліку і з дапамогай прыцягнення гуманітарнай дапамогі.

На мінулым тыдні Мядзельскі ТЦСАН атрымаў бязвыплатную дапамогу на суму 9150 рублёў. Маскі ў колькасці 15 тысяч штук і сродкі асабістай гігіены перадало ТАА “МедЛен”. Гродзенская арганізацыя не першы раз аказвае дапамогу цэнтру. Калектыў, дзе амаль палова работнікаў мае інваліднасць другой або трэцяй групы, актыўна аказвае спонсарскую дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу.

Маскамі як сродкам індывідуальнай аховы актыўна карыстаюцца супрацоўнікаў цэнтра, а вось сродкі асабістай гігіены накіраваны на патрэбы аддзялення забеспячэння кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у вёсцы Вузла.