Механізм аказання спонсарскай дапамогі Мядзельскай ЦРБ

614

У перыяд распаўсюджвання эпідэміі каранавіруса ахвотныя могуць аказаць спонсарскую (бязвыплатную) дапамогу ў выглядзе грашовых сродкаў на патрэбы ўстановы аховы здароўя “Мядзельская ЦРБ”.

Для гэтага грамадзянам трэба звярнуцца ў банк з просьбай пералічыць грошы ў якасці спонсарскай дапамогі на разліковы рахунак BY32АКВВ 36420619002656100000 у ААТ “ААБ Беларусбанк” код АКВВВY2Х г. Мінск УНП 600097939, прызначэнне плацяжу “помощь в приобрет изд медн срв защ”. Звяртаем увагу, што банк бярэ камісію ў памеры 2%, але не менш за 2 рублі.

Дарэчы, могуць далучыцца да гэтай важнай справы і прадпрыемствы, арганізацыі, установы, індывідуальныя прадпрымальнікі. Толькі юрыдычныя асобы павінны заключыць з Мядзельскай ЦРБ дагавор на аказанне спонсарскай (бязвыплатнай) дапамогі, які пры неабходнасці ўзгадняецца. Грашовыя сродкі неабходна будзе пералічыць на разліковы рахунак, які ўказаны ў дагаворы. Ахвотныя заключыць яго  могуць звяртацца ва ўстанову аховы здароўя “Мядзельская ЦРБ” па тэлефонах: 24-3-71, 24-303.