Клопат пра псіхічнае здароўе

252

Клопат пра псіхічнае здароўеЗ МАЛЕНСТВА дзяцей вучаць адрозніваць сваіх ад чужых, родных ад незнаёмых, дрэнных ад добрых. Часта з гэтым дзіцячым уменнем сартаваць людзей мы ўваходзім у дарослае жыццё. У сучаснай літаратуры выкарыстоўваецца тэрмін «сцігма», а сцігматызаваны чалавек — гэта носьбіт адрозніваючых знакаў.

У гэту катэгорыю трапляюць людзі, якія хварэюць ці раней перанеслі псіхічнае захворванне. За імі трывала замацоўваецца ярлык «псіха», «слабаразумнага», «кранутага». Гэта з’яўляецца прамым білетам для ізаляцыі чалавека ад здаровага грамадства.Як урач-псіхатэрапеўт магу сказаць, што працэс сцігматызацыі наступае ў выніку дзіцячага страху — страху ізаляцыі. Таму ўсё, што звязана з псіхікай, дзе многа адзіноцтва і непрыняцця: дыягназы, урачы, псіхіятрычныя клінікі — абуджаюць у нас страх і імкненне іх пазбегнуць, абмяжоўваючыся насмешлівымі ярлыкамі: «псіхі», «дурдом», «мазгаправы», каб не сутыкнуцца з такой рэальнасцю.

На працягу дня мы шмат клапоцімся пра ўласнае цела, але наша псіхіка мае яшчэ большую патрэбу ў ашчадным доглядзе. Гэта вялікая гама штомінутных пачуццяў, эмоцый, уражанняў і перажыванняў патрабуе ад нас вялікіх унутраных рэсурсаў. Нярэдка ў сувязі з цяжкімі сямейнымі сітуацыямі ці праблемамі на працоўным месцы, нам не хапае жыццёвай энергіі, каб паўнавартасна пражыць кожны дзень. Таму з’яўляюцца такія сімптомы як апатыя, бездапаможнасць. Тут дае ведаць пра сябе сацыяльная сцігматызацыя: «як гэта я, такі добры, буду прасіць псіхалагічную дапамогу?».

Пры звяртанні за псіхалагічнай, псіхіятрычнай і наркалагічнай дапамогай праводзіцца псіхаадукацыйная работы з хворым і яго роднымі, якая накіравана на фарміраванне адэкватнага ўяўлення аб псіхічным захворванні. Нярэдка пацыенту даюць рэкамендацыі або накіроўваюць для лячэння ў стацыянарных умовах, дзе можна атрымаць высокакваліфікаваную лячэбна-дыягнастычную, рэабілітацыйную, прафілактычную і кансультацыйную псіхіятрычную і наркалагічную дапамогу. Міністэрства аховы здароўя садзейнічае пашырэнню і ўкараненню ў нашым грамадстве рознаўзроўневай псіхалагічнай дапамогі. Прыкладам такой дзейнасці з’яўляецца ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя». Гэта лячэбна-прафілактычная арганізацыя аказвае дапамогу не толькі насельніцтву краіны, але і лячэбна-прафілактычным установам па пытаннях псіхіятрыі і наркаманіі.

Клопат пра ўласнае псіхічнае здароўе не з’яўляецца нагодай для накладання сацыяльнай сцігматызацыі, а нормай па забеспячэнні сябе камфортным і высокім узроўнем жыцця.

Г. ХАЦЯН.

Урач-псіхатэрапеўт.