У Камарове прайшла акцыя “Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск, прафілактыка СOVID-19”

337

17 лютага прайшла медыка-асветніцкая акцыя “Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск, прафілактыка СOVID-19”, арганізаваная ДУ “Мядзельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”.

Мерапрыемства было накіравана на ранняе выяўленне сардэчна-сасудзістых захворванняў, кантроль артэрыяльнага ціску, а таксама на ацэнку стану здароўя насельніцтва. Акрамя таго, удзялялася ўвага прафілактыцы каронавіруснай інфекцыі. І, найперш, растлумачэнню патрабаванняў сацыяльнага дыстанцыявання, выканання правіл асабістай гігіены. У тым ліку мыцця рук, прымянення антысептыкаў і сродкаў дэзінфекцыі.

На гэты раз месцам правядзення акцыі стала вёска Камарова — магазін “Камяніца”, кафэ “Камяніца”, хлебапякарня “Пякарня Камарова” ПУГП “А-60”, размешчаныя на вуліцы Зялёнай.

Дарэчы, разам з памочнікам урача-гігіеніста раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Марыяй Будаш у прафілактычным мерапрыемстве ад Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы ўдзельнічала фельчар Камароўскага ФАПа Таццяна Бурэйка, якая мерыла артэрыяльны ціск.

Засталося дадаць, што падчас медыка-асветніцкай акцыі прысутныя атрымалі памяткі і буклеты па фарміраванні здаровага ладу жыцця. Прайшло таксама анкетаванне. А найбольш актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства былі заахвочаны прызамі.

 

У Камарове прайшла акцыя “Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск, прафілактыка СOVID-19” У Камарове прайшла акцыя “Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск, прафілактыка СOVID-19” У Камарове прайшла акцыя “Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск, прафілактыка СOVID-19”