І ПАВЕДАМЛЯЙ пра прычыну сваёй адсутнасці на працы. Гэта не проста правіла добрага тону, але і патрабаванне абноўленых Санітарных норм і правіл “Патрабаванні да арганізацыі і правядзення санітарна-супрацьэпідэмічных мера­прыемстваў, накіраваных на папярэджанне заносу, узнікнення і распаўсюджання грыпу і інфекцыі COVID-19”. Як расказала ўрач-эпідэміёлаг (загадчык эпідэміялагічнага аддзела) раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Кацярына ЕРМАН, у адпаведнасці з главой 7 гэтага дакумента асобы, якія знаходзяцца на самаізаляцыі, павінны паведаміць наймальніку аб прычыне сваёй адсутнасці на працы.

Нагадаем і іншыя санітарна-супрацьэпідэмічныя патрабаванні да асоб, якія знаходзяцца ў самаізаляцыі. Нельга пакідаць месца жыхарства або знаходжання, у тым ліку наведваць месцы працы і вучобы, аб’екты гандлю і грамадскага харчавання, спартыўныя, выставачныя і канцэртныя залы, кінатэатры, вакзалы і іншыя месцы масавага знаходжання людзей. Дазваляецца выйсці толькі:
— у найбліжэйшы прадуктовы магазін і аптэку для набыцця неабходных тавараў,
— каб вынесці адходы ў найбліжэйшае месца іх збору,
— у арганізацыю аховы здароўя для атрымання экстранай і (або) неадкладнай медыцынскай дапамогі.

Пры гэтым трэба выкарыстоўваць маску і нельга ні з кім кантактаваць. Забаронена карыстацца паслугамі, якія прадугледжваюць кантакт з іншымі асобамі, — акрамя выпадкаў, калі такія паслугі патрэбны для забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці.

Наталля ЛІСІЦКАЯ.

Фота ілюстрацыйнае, hata.by