Прышчапіцца ад каранавірусу ў Мядзеле з 12 ліпеня можна яшчэ і ў перасоўным медыцынскім комплексе на стаянцы каля «Еўраопта» па вуліцы Юбілейнай.

— Людзі падыходзяць, цікавяцца, якая вакцына, адкуль яна, ці эфектыўная — расказвае ўрач-неўролаг Юлія Кулецкая. — Адказваем па пытанні, расказваем пра паказанні і супрацьпаказанні. Ёсць і ахвотныя зрабіць прышчэпку. У іх мераем тэмпературу цела, ціск, сатурацыю. А пасля ўколу просім пасядзець з паўгадзіны, каб пракантраляваць самаадчуванне.

Дадатковы пункт вакцынацыі ад каранавірусу працуе каля "Еўраопта" ў Мядзеле

Каб прышчапіцца, неабходны толькі пашпарт — медыцынская даведка не патрэбная. Нагадаем, што пункт вакцынацыі працуе ў будні з 11.00 да 19.00 (перапынак з 15.00 да 15.20), па суботах — з 9.00 да 15.00. Выхадны — нядзеля.

Дадатковы пункт вакцынацыі ад каранавірусу працуе каля "Еўраопта" ў Мядзеле

Дадатковы пункт вакцынацыі ад каранавірусу працуе каля "Еўраопта" ў Мядзеле