У Мядзеле працягвае працу перасоўны медыцынскі комплекс. 25 і 26 жніўня зрабіць прышчэпку ад каранавіруса можна, акрамя паліклінікі горада, у перасоўным медыцынскім комплексе цэнтральнай раённай бальніцы, які размяшчаецца гэтымі днямі на аўтастаянцы насупраць пашпартна-візавай службы.

Графік работы — з 8.00 да 17.00 (перапынак на абед з 13.00 да 13.20). Каб зрабіць прышчэпку, неабходна мець пры сабе пашпарт.

Паслугамі перасоўнага медыцынскага комплексу могуць скарыстацца ўсе жадаючыя.