Яніна Бярняк, жыхарка Мядзела, мнагадзетная мама: “Я выбіраю мір, стабільнасць і годную будучыню для дзяцей”

511

— Разам з мужам выхоўваю дачушку і двух сыноў. Усе яны — школьнікі. Ксюша — трэцякласніца, вучыцца ў Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі. Павел і Мікіта — гімназісты.

Дзякуючы дапамозе, якая на дзяржаўным узроўні аказваецца мнагадзетным сем’ям, дзеці падчас навучання забяспечаны бясплатным харчаваннем. Атрымалі мы і льготны крэдыт на будаўніцтва кватэры і такім чынам станоўча вырашылі жыллёвае пытанне.

Асабіста мне імпануе дзяржаўная палітыка, якая праводзіцца ў Беларусі па падтрымцы адораных і таленавітых юнакоў і дзяўчат. І гэта правільна, бо моладзь — будучыня наша. Шмат увагі гэтаму пытанню ўдзяляе і кіраўніцтва краіны. Нават спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адоранай і таленавітай моладзі існуе. Прыемна, што яго стыпендыятам летась быў і мой старэйшы сын Павел за III месца на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы. Таксама ён заахвочваўся за старанне і прэміяй Мінскага абласнога Савета дэпутатаў. Атрымлівалі ў мінулым годзе Павел з Мікітам прэміі раённага выканаўчага камітэта. Зноў жа — за поспехі ў вучобе.

На выбарах буду галасаваць за мір, стабільнасць, за годную будучыню для сваіх дзяцей.

Запісала Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.