Запрашаем на каток!

331

Запрашаем на каток!ВЯСЁЛЫ шматгалосы смех на фоне дынамічнай музыкі разносіцца каля фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Мядзел”. Гэта працуе каток. Штодзённа з дзесяці і да дваццаці дзвюх гадзін тут чакаюць аматараў пакатацца на лёдзе. Можна на сваіх каньках, калі няма — калі ласка, бярыце на пракат: для дзяцей — 10 тысяч рублёў за гадзіну, для дарослых — 15. Дырэктар установы Андрэй Русак расказвае, што каток вельмі запатрабаваны ў мядзяльчан. Асабліва шмат наведвальнікаў па вечарах і ў выхадныя дні. За дзень да ста чалавек бывае. Акрамя школьнікаў, прыходзяць бацькі з малымі дзецьмі і вучаць іх стаяць на каньках, частыя госці студэнты, якія прыехалі на канікулы дадому. Вясёлы, актыўны, карысны адпачынак. А вы ўжо наведалі каток?

Наш кар.

Фота Георгія Прысмакова.