22 лютага на базе Мядзельскага ВПК яслі-сад-сярэдняя школа адбыўся I рэспубліканскі фестываль-конкурс “Агеньчык запрашае сяброў”. Па трох намінацыях — агляд-конкурс груп падтрымкі Піянерскія іскры, Флаг-шоу і Плац-канцэрт — спаборнічала 9 каманд.

У першых дзвюх перамаглі вучні Крывіцкага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа. У трэцяй — вызначыліся занарацкія школьнікі.