Супрацоўнікі Мядзельскага аддзялення Дэпартамента аховы завіталі ў вёску Чараўкі да наведвальнікаў перасоўнага лагер «Міралюбы» з Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі.
Камандзір узвода міліцыі Дзмітрый Варабей расказаў дзецям пра работу аддзялення, паказаў аснашчэнне адной з самых новых аўтамашын, амуніцыю, з якой міліцыянеры групы затрымання выбываюць па сігнале «Трывога».
Дзеці пабачылі, як міліцыянер-кінолаг групы затрымання Сяргей Скавародка працуе са службовым сабакам — у тым ліку, як Крафт затрымлівае «правапарушальніка». І выступленне гэтае наводзіла дзяцей на філасофскія думкі:
— Усё ж, сабака лепшы за ката, — пабачыўшы ўменні Крафта, ці то разважаў ці то яшчэ раз пераконваўся ў сваёй думцы адзін з хлопцаў.