Містэр “Зубраня”

198

Містэр “Зубраня”ТАЛЕНТ, эрудыцыю, мужчынскую прыгажосць, самаадданасць сваёй справе змаглі прадэманстраваць удзельнікі конкурсу “Містэр “Зубраня”-2015”, які адбыўся напрыканцы сакавіка сярод супрацоўнікаў Нацыянальнага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра. У адрозненне ад дзяўчат, для юнакоў ён вызначыўся навізной. Можа таму ўдзельнікамі стала толькі шэсць хлопцаў. Але якіх! На сцэну выйшлі важатыя, настаўнік, педагог-арганізатар сектара культурна-масав

ай работы, інжынер і будаўнік. Фінальнай частцы конкурсу папярэднічала сур’ёзная падрыхтоўка. А ўжо на сцэне ўдзельнікі парадавалі цікавымі сюжэтамі відэа-візітовак, новымі тэхнічнымі рашэннямі ў творчых нумарах, знаходлівасцю і тактоўнасцю на этапе “Сітуацыя”, ну і, канечне, гранд-дэфіле са сваімі другімі палавінкамі. Членам журы давялося не проста, але выбар быў зроблены. У намінацыі “Містэр Артыстызм” перамог Павел Роўба (настаўнік фізікі і інфарматыкі школы), яму ж была прысуджана і намінацыя “Містэр Фота”. Руслан Рагалевіч (педагог-арганізатар сектара культурна-масавай работы) атрымаў званне “Містэр Стыль”. Самым папулярным прызнаны выхавальнік корпуса “Лясны дом”Антон Ніжнікаў (намінацыя “Містэр Папулярнасць”), а самым высакародным — рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў Яўген Бліноў (намінацыя “Містэр Высакароднасць”). Аляксей Швед, галоўны інжынер НДЦ “Зубраня”, атрымаў перамогу ў намінацыі “Містэр Эрудыт”, а таксама стаў “Віцэ-містэрам” і быў узнагароджаны турыстычнай пуцёўкай па Усходняй Еўропе. А вось Сяргею Сечыну, выхавальніку корпуса “Лазурны востраў”, разам з тытулам “Містэр “Зубраня”-2015” дасталася турыстычная пуцёўка па Заходняй Еўропе. У дадатак кіраўніцтва цэнтра паклапацілася, каб усе ўдзельнікі разам са сваімі спадарожніцамі змаглі правесці вечар ва ўтульных сценах агратурыстычнага комплексу “Наносы-Наваселле”.

Як высветлілася пасля, рашэнне ўдзельнічаць у конкурсе пераможцам было прынята спантанна. Кажа: “Пайшоў на касцінг, каб падтрымаць сябра”. І тут такое! Хаця не трэба здзіўляцца, бо за плячыма Сяргея ўжо ёсць падобныя перамогі (раённы конкурс “Каханне з першага погляду”, 2010 год). Ды і яго ўсмешка, як ён прызнаецца, нікога не пакідае раўнадушным. Арганізатарам конкурсу (актыў грамадскага аб’яднання “Маладзёжны камітэт” і пярвічка ГА “БРСМ” НДЦ “Зубраня”), прафсаюзнаму камітэту і кіраўніцтву цэнтра Сяргей выказвае ўдзячнасць за прадастаўленую магчымасць праявіць сябе і прыемныя імгненні.

Т. ЯСЮКЕВІЧ.

Намеснік старшыні ГА “Маладзёжны камітэт” НДЦ “Зубраня”.