«З цікавасцю пазнаёмілася з абноўленымі артыкуламі праекта Канстытуцыі»

64

Уражаннямі дзеляцца ўдзельнікі дыялогавай пляцоўкі па абмеркаванні актуальных пытанняў развіцця краіны і рэгіёнаў у рамках рэалізацыі рэспубліканскага праекта «У рэжыме праўды’, якая адбылася ў Маладзечне.

 

"З цікавасцю пазнаёмілася з абноўленымі артыкуламі праекта Канстытуцыі"Святлана Чарняўская, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў:

— Асабіста мне вельмі запомнілася выказванне кітайскага філосафа Канфуцыя, якое агучыў гісторык Ігар Марзалюк: “Аднамыснікі — не тыя, што думаюць аднолькава, а тыя, якія думаюць аб адным”. Фраза гэта, як кажуць, легла мне на душу. Сапраўды мы можам думаць па-рознаму, але ў адным напрамку. Увогуле пачула многія гістарычныя факты, якія сталі для мяне адкрыццём. З цікавасцю пазнаёмілася з абноўленымі артыкуламі праекта Канстытуцыі — дапоўненымі, дапрацаванымі ў адпаведнасці з запытамі цяперашняга часу і з улікам меркаванняў людзей, што выступалі за перамены.

 

***

"З цікавасцю пазнаёмілася з абноўленымі артыкуламі праекта Канстытуцыі"Вольга Галко, старшыня Княгінінскага сельвыканкама:

— Мы ўсе ў чаканні абмеркавання, а потым прыняцця на рэферэндуме адноўленай Канстытуцыі нашай краіны. Гэта асноўны дакумент, які для кожнага з нас з’яўляецца законам. У праекце Канстытуцыі ўлічаны практычна ўсе змяненні, якія адбыліся ў жыцці краіны і грамадства за апошні час. Асабіста мне вельмі імпануе тое, што там замацавана традыцыйнае паняцце сям’і, як саюза паміж мужчынам і жанчынай, а таксама роўныя правы мужа і жонкі. Удзяляецца ўвага падтрымцы сем’яў з дзецьмі, моладзі, клопат дзяржавы пра пажылых людзей і інвалідаў. Што датычыць самога мерапрыемства, то яно цікавае і карыснае. Атрымалі грунтоўную інфармацыю практычна з першых вуснаў, з якой можна смела ісці ў масы.