Работнікі органаў дзяржаўнай статыстыкі вобласці наведалі Мядзельшчыну

108

НАПЯРЭДАДНІ прафесійнага свята работнікі органаў дзяржаўнай статыстыкі вобласці пабывалі ў нашым азёрным краі. Госці наведалі этнакультурны комплекс “Наносы”, вінакурню “Нарач”. Шмат уражанняў пакінула знаёмства з унікальным куточкам Мядзельшчыны — экскурсійна-турысцкім комплексам “Аптэкарскі сад”.

Па дарозе спыніліся ля помніка партызанам і партызанкам зямлі Нарачанскай, які ўзвышаецца ля вёскі Нікольцы. Усклалі кветкі, хвілінай маўчання ўшанавалі светлую памяць герояў, якія аддалі сваё жыццё за свабоду і незалежнасць Радзімы, за мір на зямлі.

На здымку: работнікі органаў дзяржаўнай статыстыкі вобласці ля помніка партызанам і партызанкам зямлі Нарачанскай.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"