І прыпеўкі на княгінінскі лад

375

І прыпеўкі на княгінінскі ладНаўрад ці знойдзеш у Княгінінскім сельсавеце чалавека, які б не паважаў Алу Колбун. Дарэчы, ведаюць яе і многія жыхары азёрнага краю па сумеснай працы ў органах мясцовай улады.

Як успамінае сама Ала Станіславаўна, яе маленства было апалена полымем вайны. Менавіта яна забрала ў паўтарагадовай дзяўчынкі самага блізкага чалавека — маці. Жылі яны тады ў Брусах. Калі ў 1943 годзе вёску ў чарговы раз бамбілі варожыя самалёты, Марыя Аляксандраўна Тачыцкая якраз была ў суседзяў. Сваім целам жанчына прыкрыла пад печчу дваіх чужых дзетак, спрабуючы ўратаваць ім жыццё, але не змагла… Яны так разам і загінулі… А крыху пазней у населены пункт прыйшлі карнікі, якія і закончылі пачатую жудасную справу: спалілі вёску разам з людзьмі — старымі, дзецьмі, хворымі…

Памяць пра матулю Алы, а таксама пра іншых ахвяр фашызму, якія прынялі смерць ад куль, бомбаў ці пакутліва згарэлі жывымі ў агні, увекавечана на помніку, які ў пасляваенны час узведзены ў Брусах. Не забывае гэта святое месца Ала Станіславаўна, наведваецца туды, каб аддаць даніну пашаны загінуўшым, успомніць і матулю, якой не суджана было далей гадаваць сваіх пяцёра дзяцей, у тым ліку маленькую дачушку.

На шчасце, застаўся бацька, а таксама бабуля, якая ў тую восеньскую трагедыю не была на месцы.
— Тата так і не жаніўся, — кажа мая суразмоўца, і слёзы жалю затуманьваюць яе вочы. — Жыў з намі і для нас. Усіх пяцярых вывеў у людзі… Нашы ж Брусы адрадзіліся з папялішча. Вядома, нялёгка давялося і нам, дзецям вайны… Былі дрэнна апранутыя, хадзілі босыя. Але жылі з верай і надзеяй на лепшае. Праглі вучыцца, даражылі роднымі, цанілі мірнае неба над галавой… Памятаецца скупая татава ласка, а часам і няпрошаная сляза на яго няголеным твары, якая хутчэй за ўсё ад бяссілля кацілася па шчацэ…. І сёння, хоць столькі год прайшло, у вачах пасляваенная родная хата, дзе жыла любоў і павага адзін да аднаго…

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

Працяг шукайце у «Нарачанскай зарэ» №64 ад 15.11.2017