У санаторыі “Прыазёрны” праводзяць групавыя заняткі “Ёга для пачынаючых”

840

У санаторыі “Прыазёрны” днямі сталі запрашаць адпачываючых на групавыя заняткі “Ёга для пачынаючых”. Доўжацца яны паўтары гадзіны ў зале лячэбнай фізкультуры, праводзяцца кампетэнтным інструктарам два разы на тыдзень.

Як сцвярджаюць знаўцы, ёга дапамагае развіць гнуткасць цела, узнавіць здароўе і душэўную раўнавагу, самаўдасканаліцца.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц