У НДЦ «Зубраня» да летняй аздараўленчай кампаніі падрыхтаваны праграмы змен для ўсіх пяці ўзроставых груп выхаванцаў «Фестывальнага лета».

Асобную ўвагу ў гэтым годзе нададуць рэалізацыі дадатковых праграм, накіраваных на ўмацаванне здароўя дзяцей, паведамляюць з цэнтра.

Ажыццявяць падтрымку дзяцей, якія імкнуцца да ведаў, і арганізуюць для жадаючых бясплатную бонусную праграму «Веды +», у ходзе якой педагогі вышэйшай катэгорыі забяспечаць навучальны працэс для школьнікаў.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц