Нарач — на першым месцы ў топ-5 курортаў для восеньскага адпачынку

1090

Наш курорт нярэдка фігуруе ў рэйтынгах курортаў краін СНД, якія складае турыстычны партал ТурСтат. На ім жа 20 лістапада з’явіўся рэйтынг курортаў краін СНД для аздараўленчага і бальнеялагічнага адпачынку восенню 2019 года. Складзены ён па выніках аналізу папулярнасці восеньскага адпачынку.

У топ-5 увайшлі курорты на возеры Нарач у Беларусі, Нафталан у Азербайджане, Бурабая (Баравое) у Казахстане, Джермук у Арменіі і Калараш у Малдове. Прычым, Нарач у гэтым спісе — на першым месцы.