24 МАГІСТРАНТЫ з Кітайскай Народнай Рэспублікі (магістратура Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка) пабывалі ў НДЦ “Зубраня”. Дырэктар Надзея Ануфрыева расказала гасцям пра асноўныя напрамкі дзейнасці цэнтра.
Яны наведалі медыцынскі корпус, Лідар-клуб, аддзяленне “Юніёр Плюс”, вучэбна-экскурсійны цэнтр старадаўняй побытавай культуры беларусаў “Хутар Неслуч”. А потым адбыўся круглы стол “Беларусь — Кітай: насустрач адзін аднаму”, падчас якога шмат увагі было рэалізацыі ў “Зубраняці” беларуска-кітайскіх праектаў у сферы адукацыі. Пра гэта паведамляе сайт цэнтра.
Фота з сайта НДЦ «Зубраня»