ДЗЕНЬ бяспекі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Канікулы без дыму і агню” прайшоў у НДЦ “Зубраня”. У праграме былі квэст “Шыфр бяспекі”, віктарына, гульня “Дзе логіка?”, эстафета, прагляд тэматычных відэа- і мультфільмаў.

За старанне і поспехі дзеці атрымалі прызы: наклейкі, ручкі, пазлы, памяткі і брашуры.

Фота НДЦ “Зубраня”