З іскрынкай у вачах і радасцю на сэрцы працуе Людміла Грузд

173

КУЛЬТУРА трывала ўвайшла ў жыццё Людмілы Грузд, дзе яна працуе 38 год. З іх амаль 28 — загадчыкам Старагабскага сельскага Дома культуры.

Людміла — не адзіны прадстаўнік гэтай сферы ў сям’і. Шмат год была загадчыкам Старагабскага сельскага клуба яе родная сястра Ірына Грышкевіч. А пляменніца Вікторыя — выкладчык Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў, рыхтуе юных танцораў.

— Вельмі люблю людзей, — расказвае. — А мая праца якраз і дае магчымасці для зносін з рознымі катэгорыямі насельніцтва. Шмат прыходзіць дзяцей. Каб зацікавіць іншых, неабходна шмат ведаць самой. А яшчэ я па натуры фантазёрка. Прафесія дазваляе ажыццявіць усе цікавыя задумкі. Вось і цяпер у нас аформлены тры выставы. Адна персанальная — школьніцы Маргарыты Амельяновіч, дзе прадстаўлены цацкі, звязаныя шыдэлкам. Другая — “Вяргіневы рай”. Трэцяя — “З рога ўсяго многа”, на якую збіралі з дзецьмі дары з агародаў і садоў — розныя па форме, велічыні, незвычайныя, адметныя.

Людмілу можна нярэдка ўбачыць на раённых святах, дзе з удзельнікамі клуба вольнага часу “Пацешкі” прапагандуе беларускія народныя гульні. На абласных мерапрыемствах работнікі Старагабскага СДК таксама неаднойчы прадстаўлялі раён.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ. Фота Наталлі Лісіцкай.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 9.10