Якія інтэрактыўныя формы работы бібліятэк укараняюць на Мядзельшчыне

405

Паведамлялі, што адбылася дыялогавая пляцоўка ў Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка. Яе тэма: “Апярэджваючы час: сучасныя інтэрактыўныя формы работы бібліятэк”.

Прывядзём адно з выступленняў. Акцэнт на інтэрактыўныя формы работы бібліятэчных устаноў зрабіла загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка Людміла Смятанка.

— Бібліятэкі — творчыя ўстановы культуры, якія працуюць у рэжыме пошуку не толькі інфармацыі для наведвальнікаў, але і новых фарматаў мерапрыемстваў, якія садзейнічаюць прыцягненню чытачоў, арганізацыі іх вольнага часу і адпачынку, — сказала Людміла Васільеўна. — Літаратурныя віктарыны, займальныя падарожжы, краязнаўчыя відэаэкскурсіі, прагляды і абмеркаванні фільмаў і мультфільмаў, конкурсы знаўцаў і паэтычныя фестывалі, тэатралізаваныя і лялечныя прадстаўленні — такімі формамі мерапрыемстваў работнікі Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка спрабуюць захапіць чытачоў, прывабіць іх у свет кнігі.

Людміла Смятанка, у прыватнасці, спынілася на такіх новых формах работы бібліятэчных устаноў, як правядзенне інтэрактыўных выстаў, выстаў-сюрпрызаў з элементамі інсталяцыі, афармленне фотазон, арганізацыя чытанняў уголас і гучных чытанняў, бібліятэчных квілтаў, квэстаў, флэшмобаў, артгасцёўняў і гэтак далей.

Якія інтэрактыўныя формы работы бібліятэк укараняюць на Мядзельшчыне

На канкрэтных прыкладах выступоўца паведаміла пра новыя формы работы шэрагу бібліятэчных устаноў. Напрыклад, Нарацкая сельская бібліятэка ў рамках праекта “Школьны ўрок у бібліятэцы” правяла лінгвістычны КВЗ “Сваімі словамі”. Нарацкая пасялковая бібліятэка ў рамках праекта “З памяццю ў сэрцы” арганізавала патрыятычную квэст-гульню “Няхай людзі помняць вашы імёны”. Цікавы вопыт задзейнічала раённая дзіцячая бібліятэка ў рабоце з дзіцячай аўдыторыяй — гэта праект тэлеперадачы “Свая гульня”. Карыстаюцца папулярнасцю пастаноўкі, падрыхтаваныя тэатрам “Жывая класіка”, які працуе пры Будслаўскай сельскай інтэграванай бібліятэцы. Поспехам у мясцовых жыхароў і прыезджых карысталіся п есы “Трыбунал”, “Прымакі”, “Як мужык жонку шукаў”, “Сем місак, сем лыжак”. На “ўра” прайшла і купалаўская “Паўлінка”. Шмат цікавых задумак і ў рабоце іншых бібліятэчных устаноў. А ў перыяд складанай эпідэміялагічнай сітуацыі, па словах прамоўцы, з явіліся новыя формы работы ў інтэрнэце — анлайн-акцыі, відэапаведамленні, чэленджы, вебінары.