Выйшла з друку першая кніга настаўніцы з Мядзельшчыны Вікторыі Сяклюцкай

817

Выйшла з друку першая кніга настаўніцы беларускай мовы і літаратуры гімназіі-інтэрната Мядзела Вікторыі Сяклюцкай.

Кніга называецца «365+», выдадзена ў выдавецтве «Чатыры чвэрці». Гэта нататкі з жыцця, кароткія абразкі, вершы розных гадоў на беларускай і рускай мовах, сабраныя па прынцыпе гадавога кола (лета, восень, зіма, вясна). Назва сведчыць пра аптымізм аўтара і прагу збіраць па жыцці пазітыў.